СУСТРЭЧА НОВАГА ГОДУ

СУСТРЭЧА НОВАГА ГОДУ

Шаноўныя сябры!

Беларуская грамада Нью-Ёрку традыцыйна сустракае Новы год разам, і гэты год не выключэньне. Мы працягваем традыцыю і запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольнай імпрэзе.

Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол, музычная праграма (у тым ліку жывая музыка), а таксама кампанія сяброў чакаюць вас!

Сьвяткаваньне адбудзецца ў грамадзкай зале Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў ноч з 31-га сьнежна на 1-е студзеня. Пачатак а 10-й вечара.

Кошт уваходу платны. Зьніжка пры набыцьці квіткоў загадзя. Па пытаньнях аплаты зьвяртацца па тэлефоне +1-646-393-6960 (Уладзімер).