ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў НЬЮ-ЁРКУ

ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў НЬЮ-ЁРКУ

Бруклінскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае на ўрачыстую імпрэзу, прысьвечаную 97-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мерапрыемства адбудзецца 22 сакавіка (нядзеля) у грамадзкай залі пры Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn NY).

У праґраме ўрачыстая Багаслужба ў царкве, афіцыйная частка з удзелам ганаровых гасьцей, мастацкая праґрама, а таксама пачастункі з беларускіх страваў.

Пачатак Багаслужбы а 10-й раніцы. Пачатак сьвяточнай імпрэзы а 1-й гадзіне дня. Кошт квітка: 25 даляраў (дзеткам бясплатна).

Прыходзьце з роднымі, сябрамі і знаёмымі!

Сьвяткуйма Дзень Волі разам!