СУСТРЭЧА З ФРАНАКАМ ВЯЧОРКАМ

СУСТРЭЧА З ФРАНАКАМ ВЯЧОРКАМ

Бруклінскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня разам з Freedom Houseзапрашаюць на сустрэчу з вядомым беларускім грамадзкім актывістам і журналістам Франакам Вячоркам.

У рамках сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя і паказ дакумэнтальнага фільмуMade In By. Фільм зьняты італьянскім кінарэжысэрам Люіджы Мілярдзі. Фільм распавядае пра незалежную культуру Беларусі, і ўмовы яе існаваньня. Міжнародная прэм’ера стужкі адбылася 5-га сакавіка ў Празе на найбуйнейшым фэстывалі дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека One World Film Festival.

Пасьля прагляду плянуецца публічная дыскусія.

Мерапрыемства адбудзецца 5 траўня (аўторак) у грамадзкай залі пры Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага – 401 Atlantic Ave, Brooklyn NY. Пачатак а 6-й вечара.