Купалле ў Чыкага

Купалле ў Чыкага

КупаллеУ апошнія гады выглядае, што чыкагскія беларусы ўсё больш актыўна перабіраюць ініцыятыву ў сьвяткаваньні Купальля сярод беларусаў Амэрыкі. Раней цудоўнымі Купальскімі сьвятамі больш вызначаўся Нью-Ёрк. Не толькі з самога гораду, але і з ваколіцаў і са штату Нью Джэрзі зьбіралася беларуская грамада, каб паскакаць праз купальскае вогнішча ды пашукаць чароўную Папараць-Кветку.

Старшыня Гуртка БАЗА ў Чыкага сп. Жанна Чарняўская кожны год хвалюецца, а ці ўдасца гэтым разам сабраць людзей ды падрыхтаваць усё належным чынам. Падрыхтоўка ідзе загадзя і ўсё ўдаецца найлепшым чынам.

Вось што напісала сп. Жанна ўжо пасьля сьвята на старонцы суполкі ў інтэрнэце ўсім удзельнікам Купальля. З ліста відаць, як шмат людзей працавала і што было зроблена:

“Вось мы і адгулялі Купалле!
Надвор’е было цудоўнае, народу багата!

Дзякую ўсім, хто рыхтаваў свята!
Машы Сухоцкай, Жанне Чарняўскай, Тане Зіміной, Сашу Бондару, Марыне Мікульскай, Вале Вішнеўскай, Chad Mace, Гену Каракіну, Сашы Струновай, Косцю Осіпаву, Юле Тучкоўскай, Насце Моталавай, Наталле Чухно, Сашу Полазаву (асаблівы дзякуй за вяікае цярпенне), Лене Афанасьевай, Дзіме Чарнашэю, Зіне Колас і Раману Чарапаху, Ірыне Шакун і Сяргею Мікулічу!

Асаблівая ўдзячнасць нашым шчырым гаспадарам і гаспадыням, якія рупліва гатавалі Купальскія стравы: Лене Афанасьевай, Жанне Чарняўскай, Наталле Чэрнік, Інне Астроўскай, Марыне Казак, Іры Лакціонавай і Дзіме Чарнашэю, Любе і Сяргею Сцененковым, Наталле Чухно, Тане Смальцар!

Дзякуем усім, хто прыйшоў на свята і падзялілся cа ўсімі сваім добрым настроем!
Таксама дзякуем за грашовыя ахвяраванні! Сабраныя сродкі будуць скарыстаныя на падтрымку Беларускай Школы ў Чыкага “Чароўная Стужка” і на другія праэкты!”

Да гэтага тэксту падаем фотаздымкі, якія найбольш яскрава сьведчаць пра шматлюднасьць і атмасфэру сьвята. Такі посьпех, безумоўна, не застанецца  без добрых вынікаў і пакліча людзей прыйсьці на Купальле  ў наступным годзе.