Канцэрт Тацьцяны Матафонавай

Канцэрт Тацьцяны Матафонавай

У нядзелю, 11 кастрычніка 2015, Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр (401 Atlantic Ave) ужо другі раз сустракае вядомую спявачку беларускай філармонііі Тацьцяну Матафонаву, выканаўцу беларускіх народных песень, пранікнавенных рамансаў на словы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна , Ніла Гілевіча, Канстанцыі Буйла і многіх іншых.
У яе праграме таксама песьні на словы Р.Барадуліна, Н. Гілевіча, А. Вольскага, М.Танка, С. Сокалава-Воюша.

Запрашаем на канцэрт Тацьцяны Матафонавай, які адбудзецца ў грамадска- царкоўнай залі Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага
ў 12 гадзін па поўдні пасьля багаслужбы ў саборы.
Бруклінскі аддзел БАЗА і Парафіяльная рада Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага