У гэту нядзелю 25 кастрычніка 2015г. беларуская дыяспара ў Амерыцы сьвяткуе 65-годдзе газэты “Беларус” – аднаго са старэйшых і нешматлікіх выданьняў менавіта газэтнага фармату ў беларускім замежжы! Адметнасьць газэты ў тым, што яна ня толькі асьвятляе жыцьцё і дзейнасьць беларусаў за межамі Бацькаўшчыны , але таксама вядзе агляд навін у Беларусі на бягучы момант і прапануе шэраг матэрыялаў нацыянальна-асьветніцкага характару.
Газэта “Беларус” існуе намаганьнямі невялікага кола рупліўцаў, якія бязвыплатна робяць вялікую і працаёмкую работу. На жаль сёньня папяровыя выданьні губляюць сваю папулярнасьць перад электроннымі, але апошнія існуюць у віртуальнай прасторы, тым істотней захаваць папяровы друк , як культурную спадчыну дзеля нашчадкаў.
Не будзем супраць калі прыдзеце на сьвята з падарункамі.
Таксама будзем радыя выслухаць вашыя прапановы, думкі, заўвагі наконт далейшай працы Рэдакцыі і падтрымкі нашай- вашай газэты.
Прыходзьма і будзьма актыўнымі ўдзельнікамі найноўшай гісторыі Беларусі!
28 лютага 2016 года ў грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага на Атлантык Авэню 401 у Нью-Ёрку прайшла імпрэза, прысьвечаная 270-м угодкам ад нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі. Рыхтавала сьвята маладзёвая група Бруклінскага аддзелу БАЗА пад рэжысёрскім …
Традыцыя ўшанавання продкаў спрадвеку займае важнае месца ў жыцці беларусаў не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Дзень 30 кастрычніка 2016 года не стаў выключэннем, і беларусы Нью Ёрка завіталі ў сабор Св. …
У нядзелю 10 студзеня 2016 года ў Беларускім цэнтры на Атлянтык Авэню 401 было весела і шумна. У гэты дзень сярод прысутных было заўважна шмат дзяцей, бо там ладзілася штогадовая традыцыйная Ялінка для маленькіх беларусаў. …