Ушанаваньне памяці герояў-случчакоў у Нью-Ёрку

Ушанаваньне памяці герояў-случчакоў у Нью-Ёрку

У нядзелю 29 лістапада беларусы Нью-Ёрку традыцыйна сабраліся ў грамадзкай залі на Атлантык Авэню 401, каб урачыста адзначыць 95-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну і ўшанаваць памяць герояў-паўстанцаў. Перад тым у царкве пасьля нядзельнай літургіі была адслужаная паніхіда ў памяць случчакоў.

Сьвяточную імпрэзу адчыніла Тацьцяна Красоўская – старшыня Бруклінскага Аддзелу БАЗА, як асноўнага арганізатара мерапрыемства. Далей рэй павяла моладзь. Пад рэжысёрскім кіраўніцтвам сяброўкі Управы Аддзелу Натальлі Федарэнкі дзяўчаты і хлопцы падрыхтавалі мастацкую дзею. Ролю пакутнай Маці-Беларусі, якую абаранялі яе сыны-героі, у чорнай сукенцы вельмі пранікнёна выконвала госьця з Варшавы, журналістка Наста Ільіна. Апранутыя ў нацыянальныя строі, маладыя людзі зачытвалі тэксты з успамінаў паўстанцаў і з некаторых мастацкіх твораў. Пастаноўка атрымалася ўражлівая і прысутныя рэагавалі вельмі цёпла і актыўна. На завяршэньне ўсім захацелася зрабіць памятнае агульнае фота, каб застаўся добры ўспамін пра сьвята.

IMG_2359IMG_2352IMG_2318

IMG_2319IMG_2321IMG_2326IMG_2346IMG_2342IMG_2331IMG_2335