Навагодні баль у Нью-Ёрку

Навагодні баль у Нью-Ёрку

Дарагія сябры! 

Не за гарамі Новы 2016 год. Запрашаем адзначыць яго Навагоднім балем усе разам дружнай беларускай сям’ёй, каб ён стаўся да нас добразычлівым і шчаслівым.

Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол, кола сяброў і музычная праграма беларускіх музыкаў Тацьцяны і Валянціна Дзямешчыкаў зробяць Навагодні баль прывабнай падзеяй для Нью Ёркскай грамады. Запрашаем таксама беларусаў з ваколіцаў Нью Ёрку.

Форма адзеньня сьвяточная; балёвыя сукенкі, гальштукі, маскі, маскарадныя касьцюмы вітаюцца.

Навагодні баль адбудзецца ў грамадскай залі Сабору Сьв.Кірыла Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn)   31 сьежня 2015г. Пачатак а 10-й гадзіне вечара.

Кошт зараней замоўленага квітка 65 даляраў, пры ўваходзе – 75 даляраў.

Па пытаньням аплаты зьвяртайцеся да Сяргея (тел.1 347- 737-4691) і Тацьцяны(тел.1-646-250-1784). Чэкі можна дасылаць на адрэс P.O. 456 New York NY 10025. Чэкі выпісваць на Belarusan American Association, Brooklyn Chapter (Новы год)