Iмпрэза прысьвечаная асобе Уладзіміра Караткевіча і

Iмпрэза прысьвечаная асобе Уладзіміра Караткевіча і яго творчасьці!

photo

Сябры! Напрыканцы лістапада беларусы па ўсім сьвеце адзначалі 85-угодкі з дня нараджэньня беларускага Народнага пісьменьніка Уладзіміра Караткевіча. Мы не маглі абыйсьціся павярхоўным узгадваньнем імя Беларускага Прарока дваццатага стагоддзя. Да таго ж Уладзімір Караткевіч  – настолькі разнабакова таленавіты мастак, што, напэўна, кожны аматар любіць свайго Караткевіча. Таму мы вырашылі падзяліцца сваёй любоўю да творчасьці Караткевіча з Вамі і запрашаем Вас зрабіць гэта разам!   

20 сьнежня а 12-ай гадзіне ў грамадскай залі царквы Сьв. Кірылы Тураўскага  ( 401 Atlantic Ave , Brooklyn , NY 11217 ) адбудзецца сьвяточная імпрэза прысьвечаная асобе Уладзіміра Караткевіча і яго творчасьці!

У праграме сьвяточнай імпрэзы, прысьвечанай 85-м угодкам У. Караткевіча – літаратурныя чытаньні. Усе жадаючыя могуць прыйсьці паслухаць і прачытаць улюбёныя вершы ці ўрыўкі прозы.

Другая частка сьвяточнай імпрэзы – віктырына. Тут таксама чакаем актыўных і цікаўных! Рыхтавацца будзем усе разам: на працягу дзьвух тыдняў мы будзем выкладаць цікавыя факты з жыцьця і творчасьці Уладзіміра Караткевіча. Вам дастаткова сачыць за гэтым на нашай старонцы ў Фэйсбуку і на сайце – i вы зможаце паспаборнічаць нароўні з іншымі прыхільнікамі ў веданьні творчасьці У. Караткевіча. 
Сачыце за нашай старонкай на Фэйсбуку, запрашайце сяброў і чакаем Вас на Сьвяточный Імрэзе 20 сьнежня 2015г. па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217 !

Бруклінскі аддзел БАЗА