Калядная батлейка

Калядная батлейка

Сюжэт
Цар Ірад даведаўшыся ад вешчуноў, што нарадзіўся Хрыстос, і лічачы яго прэтэндэнтам на пасад, вырашае забіць яго. Ірад загадвае воіну забіць ў Віфлееме ўсіх немаўлятаў «ад двух гадоў і ніжэй»; воін выконвае загад, але Рахіль не дае свайго дзіця біці. Раз’юшаны Ірад загадвае забіць немаўля Рахілі. За злачынствы Ірад плаціцца жыццём. Смерць і чэрці цягнуць яго труп у пекла. Анёлы, пастушкі, вешчуны радасна вітаюць нараджэнне Хрыста.