Навіны
Дзень Волі 2016 ў Нью-Ёрку | Навіны

Дзень Волі 2016 ў Нью-Ёрку

March 11, 2016

Сябры, беларусы Амэрыкі, грамадзяне Беларусі і беларусы сусьвету, ад імя Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА), Бруклінскага аддзелу БАЗА, аддзелу БАЗА ў Нью Джэрзі, Парафіяльнай рады Сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью –Ёрку віншуем вас з надыходзячым Днём Волі!  І запрашаем вас і вашых сяброў на ўрачыстую імпрэзу, прысьвечаную 98-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці і вольнасьці БНР, якая адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка 2016 году ў грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave Brooklyn, NY, 11217.  Раніцаю ў 10:00 у царкве пачнецца Літургія і будзе адслужаны малебен за Беларусь.  Пачатак сьвяточнай імпрэзы, якая будзе складацца з афіцыйнай часткі і канцэртнай праграмы, ў 12:30 па поўдні. Канцэртную праграму будзе весьці знакаміты беларускі ансамбль Валянціны Пархоменка – Казак.   Асабісты ўдзел у сьвяткаваньні прыме госьць з Беларусі — кандыдат у Прэзідэнты на выбарах 2010 году, вядомы паэт і палітычны дзеяч — Уладзімір Някляеў.  Гасьцей таксама чакае смачны абед.   Кошт квітка – 30 даляраў.  Жадаючыя могуць падаць ахвяраваньні на Дар Сакавіка, якія штогадова зьбіраюцца скарбнікам БНР на сьвята.  

Навіны
Дзень Волі 2016 ў Нью-Ёрку | Навіны

У Нью Ёрку прайшла акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанка

March 11, 2016

9 сакавіка 2016 г., сябры Бруклінскага аддзела БАЗА прынялі ўдзел у акцыі, якую зарганізаваў Украінскі кангрэс Амерыкі, ў падтрымку Надзеі Саўчанка. Гэта акцыя пратэсту сумесна з іншымі нацыянальнымі суполкамі ў Нью Ёрку, якія аб’ядналіся разам,

#freesavchenko
Навіны
Дзень Волі 2016 ў Нью-Ёрку | Навіны

Заклікаем далучыцца да акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка

March 9, 2016

СЯБРЫ! Бруклінскі аддзел БАЗА заклікае ўсіх беларусаў далучыцца да акцыі, якую арганізуе Украінскі кангрэс Амерыкі, ў падтрымку Надзеі Саўчанка! КАЛІ: заўтра (03/09/2016) а 5 гадзіне вечара. ДЗЕ: Columbus Circle 59th St, New York, New York