Сьвяткаваньне Дня Волі 2016!

Сьвяткаваньне Дня Волі 2016!

3 красавіка ў Грамадскай Залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці і вольнасьці БНР.

Сьвяткаваньне ладзілася сумесна Бруклінскім аддзелам БАЗА, Аддзелам БАЗА ў Нью Джэрзі; таксама прысутнічалі госьці з Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”. Сьвяточная імпрэза ўключала гісторычную частку, якая асабліва спадабалася прысутным невялічкай пастаноўкай, прысьвечанай Першаму Ўсебеларускаму З’езду, якую ладзіла моладзь Бруклінскага Адзелу. Сяргей Касьцюк і Сяргей Кіяткін сыгралі герояў раману “Пляц Волі” А. Пашкевіча – Алеся Гаруна і Алеся Бусла адпаведна.

Шмат эмацыйных прамоваў-віншаваньняў прагучала ад ганаровых гасьцей, але найбольш усіх уразіў запрошаны госьць з Беларусі, Уладзімір Някляеў, які натхнёна прачытаў кампіляцыю сваіх першаў, прысьвечаных 25-му Сакавіка.

Сярод ганаровых гасьцей, якія выступілі з віншавальнымі прамовамі, былі Зянон Пазьняк, Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, а таксама Іванка Заяц, намесьнік старшыні Украінскага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі.

Канцэртную частку правёў знакаміты беларускі ансамбль у складзе Валянціны Пархоменка, Алеся Казака і Вольгі Казак-Анлар.

12924541_992064587543215_3081272845546345544_n 12938188_992064584209882_1781333671778952457_n12938188_992064584209882_1781333671778952457_n 12924330_992064477543226_538658488732915782_n12924330_992064477543226_538658488732915782_n