Паніхіда за памерлага Зьміцера Саўку

Паніхіда за памерлага Зьміцера Саўку

10 красавіка ў саборы Сьв. Кірылы Тураўскага прайшла паніхіда за памерлага Зьміцера Саўку, які памер 9 красавіка.

Зьміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім абʼяднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Зьмітром Санько; Вільня–Менск, 2005).

Зьміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы тэлеканала «Белсат», а таксама адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале.

У 2015 годзе стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

Зьміцер Саўка хварэў на рак.

З жонкай Ілонай Ўрбановіч-Саўкай меў 4 дзяцей.

sauka