25-ая міжнародная канферэнцыя

25-ая міжнародная канферэнцыя

26 красавіка ў будынку ААН прайшла 25 МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ, якая складалася зь дзьвюх частак:
1) “30-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы”
2) “Таксічнае заражэньне дзяцей”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел актывісты ‪#‎ООЧСУ‬ і Украінскага Кангрэса Амерыкі разам з моладьдзю Бруклінскага аддзелу БАЗА.

Пасла Беларусі не было, а прадстаўніком нашай краіны выступіла Доктар Лідзія Заблотская з тэмай: “Даследваньне даных аб лейкеміі і шчытападобнай залозе пасля Чарнобыля”.

Пасьля канферэнцыі, я зьвярнулася да Лідзіі Заблотскай з шэрагам пытаньняў наконт таго, як зьмянілася здароў’е насельніцтва Беларусі пасьля Чарнобыльскай катастрофы. На жаль, Лідзія не адразу зразумела пытаньні, якія прагучалі на беларускай мове, бо, як я пасьля даведалася ад яе, размаўляе па-расейску.

Увечары, у грэка-каталіцкай царкве Сьв. Юрыя (St. George Ukrainian Catholic Church at 30 East 7th Street), прайшоў малебен за людзей, якія хварэюць і пакутуюць ад чарнобыльскай радыяцыі.

13051621_1006032682813072_3065804108354320779_n

Зь Лідзіяй Заблотскай.
Зь Лідзіяй Заблотскай.

13087646_1006038706145803_8288133394965209899_n

Выстава здымкаў прысьвечаная 30-ай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.
Выстава здымкаў прысьвечаная 30-ай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

13092052_1006032816146392_789866811458792216_n