Cправаздача

Cправаздача

Cправаздача

старшыні Бруклінскага аддзелу Т.Красоўскай

справаздачна- перавыбарчаму сходу 26 чэрвеня 2016г.

(чэрвень 2015 – чэрвень 2016)

 

Шаноўныя сябры!

Ад імя Управы Бруклінскага аддзелу вітаю ўсіх прысутных!

 

Праца Бруклінскага аддзелу на працягу справаздачнага году ад чэрвеня 2015 да чэрвеня 2016  адзначалась інтэнсіўнасьцю і напоўненасьцю цікавымі імрэзамі, калі тэмы  былі паказаны запамінальным выразным мастацкім выкананьнем.

Гэта і Дзень Адраджэньня Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня

(23 жніўня 2015г.).

95-угодкі Слуцкага Збройнага Чыну (29 лістапада 2015г.)

85-я ўгодкі Уладзімера Караткевіча (20 сьнежня 2015г.)

270-я ўгодкі ад нараджэньня Тадэўша Касьцюшкі (28 лютага 2016г.)

30-я ўгодкі Чарнобылю (24 красавіка 2016г.).

   Дзякуем усім, хто падтрымаў ідэю тэатралізаваных імпрэзаў, рэжысёрам якіх стала Наташа Федарэнка. Дзякуем Наташе за цудоўную ідэю і дзякуем  выканаўцам: Сьвета Казачок, Дзіма Кавалёў, Максім Кучынскі, Дзіяна Маракова, Алёна і Вольга Талатынік, Сяргей Касьцюк .

Прадстаўнік нашага аддзелу Святлана Казачок прысутнічала ў ААН на 25-й Міжнароднай канфэрэнціі, прысьвечанай 30-й гадавіне Чарнобыльскай трагэдыі.

 

Адметна і ўрачыста мы адзначылі Дзень Волі (4 красавіка 2016г.), дзе Беларусь прадстаўляў наш госьць, паэт і палітычны дзеяч Уладзімер Някляеў.

З асобай урачыстасьць аддзел арганізаваў віншаваньне са 100- гадовым юбілеем старэйшага ў беларускімі замежжы

Антона Шукелойца (19 ліпеня 2015г.)

 

Нашы імпрэзы прадстаўлялі і літаратуру беларускага замежжа. Вядомая сярод беларускай эміграцыі спадарыня Юля Андрусішын прапанавала нашай увазе сваю кнігу “Забыцьцю не адданае” (12 ліпеня 2015г.)

У часе сьвяткаваньня 25 жніўня сп. Вітаўт Кіпель пазнаёміў нас са сваёй кнігай успамінаў “Жыць і дзеіць”, а  н аш госьць з Прагі Сяргей Навумчык прадставіў свае новыя кнігі пра падзеі найноўшай гісторыі Беларусі 1994 і 1995 гадоў.

Яшчэ адну падзею беларускага друку  адзначылі мы – гэта 65-годдзе газэты БЕЛАРУС (10 кастрычніка 2015г.)

Спадар Зянон Пазьняк падгатаваў і выдаў факсімільнае выданьне кнігі

Яўгена Калубовіча “Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, прэзентацыя якой адбылася 31 студзеня 2016г.

Галасы беларускіх паэтаў гучалі ў час імпрэзы, прысьвечанай недаўна выдадзенаму з удзелам нашай госьці Тацьцяны Матафонавай-Грыневіч зборніку аўдыёзапісаў (5 траўня 2016г.).

Раней, у лістападзе 2015г. (10.11.2015) быў заарганізаваны

канцэрт Тацьцяны Матафонавай-Грыневіч.

5 траўня 2016г. нашым госьцем быў Франак Вячорка, супрацоўнік Беларускай рэдакціі Радыё Свабода. Ён падзяліўся новымі  ідэямі выкарыстаньня кампутарных  тэхналёгій дзеля папулярызацыі беларускай тэматыкі.

 

Для пашырэньня інфармацыі пра дзейнасьць Бруклінскага аддзелу і БАЗА Светлана Казачок зрабіла сайт Бруклінскага аддзелу і афіцыйную старонку БАЗА на ФБ.

 

Мы трымаем добрыя сувязі з украінскай дыяспарай. Разам з украінскай супольнасьцю мы стаялі ў пікетах каля ААН (27-28 верасьня 2015) з нашымі бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі, якія зрабіла Наташа Сарагавец. У лістападзе вялікая група нашых сяброў прысутнічала ў Вашынгтоне на адкрыцці помніка, загінуўшым пры галадаморы.   Наш бела-чырвоны-белы сьцяг і плякаты з Пагоняй прыцягвалі ўвагу прысутных. Нам дзякавалі за падтрымку Украіны.  Мы удзельнічалі ў мітынгах у падтрымку вызваленьня Надзеі Саўчанка.

 

У падтрымку сямьі беларуса Аляксея Чаркашына, загінулага на Украіне Управа БАБ выдзяліла 200 даляраў. Таксама,  некаторыя сябры аддзелу персанальна даслалі чэкі для сямьі А.Чаркашына. На помнік  яму сабралі  320 даляраў.

 

Наш аддзел падтрымаў выданьне кнігі “Гэта Беларусь, дзетка”, якая весела але ўдумліва распавядае пра Беларусь. Мы пераслалі аўтарам

100 даляраў з фонду аддзелу. Некалькі нашых сяброў асабіста даслалі чэкі.

 

Прадстаўнікі нашага аддзелу зладзілі сустрэчу з нашымі сябрамі,  хто жыве ў Філадэлфіі і не заўсёды маюць магчымасьць прыехаць на нашы прэзентацыі ў Н.Ё. (жнівень 2015г.)

 

Нашы маладыя сябры  шукаюць магчымасьці працягваць сваю адукацыю. Для знаёмства з сістэмай адукацыі ў Н.Ё. была  арганізавана інфармацыйная сэсія ў галоўным офісе гарадскіх каледжэй СUNY.

 

Бруклінскі аддзел стала супрацоўнічае з Парафіяльнай радай царквы.
Нашы сябры актыўна ўдзельнічаюць ў царкоўным жыццьці Парафіі. Дапамаглі правесьці Фэстываль Атлантык Антык. Дапамагаем і фінансава. На працягу гэтага справаздачнага году (чэрвень2015-чэрвень2016) перадалі ў касу царквы  1,305 даляраў.

 

Некалькі год таму мы праводзілі мемарыяльную выставу мастака Яўгена Шатохіна, хто так нечакана адышоў ў іншы сьвет. Мы сабралі грошы на помнік (300 даляраў) і +300 даляраў за праданыя яго альбомы. Я перадала 600 даляраў яго дачцы. І вось у траўні яна даслала мне паведамленьне, што помнік усталяваны і далучыла фатаграфіі помніка.