Творчая сустрэча з Ірынай Хадарэнка

Творчая сустрэча з Ірынай Хадарэнка

10 лiпеня ў грамадскай залi сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Йорку, адбылася творчая сустрэча з Ірынай Шумскай (Хадарэнка), пісьменніцай і даследчыцай ў галіне культуралогіі.

Падчас мерапрыемства прагучалi вершы паэтэсы розных гадоў, а таксама празаiчны твор, напiсаны падчас працяглага побыту ў амерыканскай сталiцы. Апроч таго, прадстаўнiкам беларускай дыяспары ў Нью-Йорку была прэзентавана англамоўная кнiга “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” («Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў»), над якой аўтарка працавала амаль год i якая паспела атрымаць высокiя водгукi не толькi ад тых, хто цiкавiцца нашай гiсторыка-культурнай спадчынай, але i з боку прадстаўнiкоў Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, якiя палiчылi неабходным распаўcюдзiць дадзенае13620781_1054749347941405_5391923438756381523_n выданне па беларускiх амбасадах за мяжой.

Iмпрэза праходзiла ў таварыскай атмасферы, суправаджалася пачастункамi i апладысментамi. Нягледзячы на выходны дзень i спякотнае надвор’е, прысутных было досыць шмат, а некаторыя з iх нават узялi актыўны ўдзел у распачатай напрыканцы дыскусii наконт дзейснага cтановiшча i перспектыў развiцця беларускай культуры i мовы як непасрэдна ў роднай краiне, так i ў свеце.

 

13631527_1054749354608071_1042918848287527353_n