Восеньскі баль

Восеньскі баль

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне ў Нью-Ёрку арганізуе Восеньскі баль, што адбудзецца 12 лістапада ў грамадскай залі пры Саборы Святога Кірылы Тураўскага. Леташні баль – аднаўленне былых традыцый паваеннай хвалі беларускай эміграцыі. Беларуская моладзь Бруклінскага аддзела БАЗА аднаўляе слаўную традыцыю і запрашае людзей усіх узростаў з Нью-Ёрку і наваколіц далучыцца і падтрымаць ініцыятыву. Кошт уваходу – $15. Квіткі можна набыць па спасылцы тут.