Аб'явы
Навагодняя ноч 2018 | Аб'явы

Навагодняя ноч 2018

December 12, 2017

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца Новы 2018 год. Наш аддзел традыцыйна сустракае новы год разам, і гэты год не выключэньне. Мы працягваем традыцыю і запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольным сьвяткаваньні. Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол, музычная праграма і кола сяброў зробяць Навагоднюю ноч па-сямейнаму ўтульнай і запамінальнай.  Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца ў грамадскай залі Сабору Сьв.Кірыла Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn) 31 сьнежня 2017г. Пачатак а 10-й гадзіне вечара.  Кошт уваходу пры аплаце: загадзя – 65$, у дзень мерапрыемства – 70$. Аплату можна прывезьці ў любую нядзелю непасрэдна скарбніку Аддзелу, альбо даслаць чэк на імя Brooklyn Chapter, Belarusan-American Association на адрэсу 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Пры аплаце ўваходу, парам (сямейным ці іншым, якія разумеюцца як адзінае цэлае) зьніжка 10$ з агульнага кошту, то бок 120$ і 130$ адпаведна.  Дзецям і падлеткам уваход вольны.   Дзякуем за ўвагу і чакаем супольнай сустрэчы!  

Аб'явы
Навагодняя ноч 2018 | Аб'явы

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне!

November 2, 2017

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне! 5 лістапада найстарэйшая сьвятыня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў замежжы – Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага сьвяткуе 60-гадовы юбілей. Больш за паўстагодзьдзя таму ў беларускай царкве ў нью-ёрскім Брукліне

Аб'явы
Навагодняя ноч 2018 | Аб'явы

25 жніўня – Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі

August 20, 2017

Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. 26 год таму Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, чым юрыдычна замацаваў незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Запрашаем вас

Навіны
Навагодняя ноч 2018 | Аб'явы

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: 27 ГАДОЎ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРА СУВЕРЭНІТЭТ БЕЛАРУСІ

July 27, 2017

Паважаныя землякі, дарагія беларусы, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую ўсіх з Днём Дэклярацыі пра суверэнітэт Беларусі. Гэта была вялікая перамога нацыянпальна-вызвольнага руху, які ачольваў тады Беларускі Народны Фронт. Масква хацела па-новаму замацаваць свой Савецкі саюз, думала ашукаць

Навіны
Навагодняя ноч 2018 | Аб'явы

Новае кіраўніцтва Бруклінскага адзелу БАЗА на 2017-2018 год:

July 9, 2017

9 ліпеня 2017 года адбыўся гадавы справаздачна-перавыбарчы сход, на якім было абрана новае кіраўніцтва Бруклінскага аддзелу БАЗА на 2017-2018 год:  Натальля Федарэнка – старшыня   Тацьцяна Красоўская – намесьнік па сувязях  Сяргей Касьцюк – намесьнік па мастацкай дзейнасьці  Сьвятлана Казачок – сакратар  Сяржук Сарагавец – скарбнік Яўген Папкоў – сябра – дарадца ў інфармацыйным пытаньні  Алена Літоўка – сябра, адказны за кантакты з беларусамі ў Філадэльфіі. 

1 2 3 4