Мітынг у Нью-Йорку каля консульства Беларусі

Мітынг у Нью-Йорку каля консульства Беларусі

У пятніцу, 24 сакавіка прайшла акцыя каля касуляту РБ у Нью Ёрку. Гучэлі прамовы з пратэстам супраць абсурднага антычалавечага падатку на беспрацоўе і супраць рэпрэсіяў і тэрору ў Беларусі; выказвалася салідарнасьць з пратэстуючымі ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Ініцыятарамі акцыі былі беларусы Флорыды, якія праз Фэйсбук прапанавалі гэтую акцыю. Луналі бел-чырвона-белыя сьцягі, гучэлі заклікі вызваліць арыштаваных пад час пратэстаў у Беларусі. Мінакам раздаваліся ўлёткі пра мэты акцыі.

Нягледзячы на працоўны дзень, удзел у мітынгу ўзялі больш за 50 чалавек, некаторыя зь іх прыбылі з Маямі і іншых мясьцінаў Флорыды, з Філадэльфіі й Нью-Джэрзі. Беларусы Нью-Ёрка і ваколіцаў збяруцца на яшчэ адзін мітынг 26 сакавіка а 3-й гадзіне на Юніон-сквер, каля помніка Джорджу Вашынгтону, каб прыцягнуць увагу да Беларусі сярод амэрыканцаў.


Наша Ніва