НА ЧАРНОБЫЛЬСКІМ МІТЫНГУ Ў НЬЮ ЁРКУ

НА ЧАРНОБЫЛЬСКІМ МІТЫНГУ Ў НЬЮ ЁРКУ

У сераду, 26 красавіка 2017 г., перад будынкам штаб-кватэры Аб’еднаных Нацыяў на Мангэтане ў Нью Ёрку прайшоў мітынг, прысьвечаны 31-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Мітынг быў ладжаны Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” як выказ салідарнасьці й падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі й дасюль вымушаныя сутыкацца зь яе наступствамі. Гэта таксама выказ пратэсту супраць той абыякавасьці й раўнадушнасьці, якую праяўляюць улады ў Беларусі, замоўчваючы сапраўдныю сытуацыю ў забруджаных раёнах, і будуючы Астравецкую атамную станцыю—патэнцыйную крыніцу новай радыяцыйнай небясьпекі, ды ўзмацненьня энэрга-залежнасьці ад Расеі.