31-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы

31-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы

Бруклінскі аддзел БАЗА запрашае на мерапрыемства прысьвечанае 31-ай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Мерапрыемства адбудзецца 30 красавіка а 12 гадзіне ў грамадскай зале царквы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave., Brooklyn, NY 11217).

Раніцай 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на памежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйнай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва, у выніку якой была забруджанна адна трэцьцяя чатска тэрыторыі Беларусі. Воблакі, якія несьлі сьмертаносны радэактыўны матэрыял, былі “спушчанны” Саветскімі ўладамі на тэрыторыі нашай краіны бяз усякага паведамленьня аб вялікай небясьпецы для здароў’я і жыцьця людзей.

Катастрофа і яе наступствы з гадамі не перастаюць быць пытаньнем сёньняшняга дня.