25 жніўня - Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня – Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі

Паважаныя сябры!

Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. 26 год таму Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, чым юрыдычна замацаваў незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны.

Запрашаем вас адзначыць сьвята разам 27 жніўня ў Грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага. Вашай увазе будзе прапанавана сьвяточная праграма з віншаваньнямі, успамінамі ўдзельнікаў легендарнага паседжаньня Вярхоўнага Савету БССР, літаратурнымі чытаньнямі. У другой частцы сьвяточнай праграмы вы будзеце мець унікальную магчымасьць пазнаеміцца з патрыярхам беларускай эміграцыі ў Амерыцы, грамадзкім дзеячам, дасьледнікам гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфам, дырэктарам Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку,, Вітаўтам Кіпелем, які будзе прэзентаваць другое выданьне кнігі “Беларусы ў ЗША”.

Чакаем вас 27 жніўня а 12-ай гадзіне па паўдні ў Грамадскай Залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217.