28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце

28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

29 ліпеня, беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі.
Імпрэза прайшла ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага і была загранізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Адпачатку імпрэзы Натальля Федарэнка распавяла пра асноўныя гістарычныя факты, зьвяазаныя
з прыняцьцем  Дэклярацыі. Потым Зянон Пазьняк выступіў з прамовай і падзяліўся ўспамінамі аб тым, як прымалася Дэклырацыя ва ўмовах намэнклатурнай большасьці Вярхоўнага Савету БССР. Упрэза скончылася праглядам відэа сьвяткаваньня 27 ліпеня ў Менску ў 1995 годзе.