Запрашаем вас на сустрэчу з беларуска-польскім гісторыкам, выкладчыкам Варшаўскага універсітэту,Юрыем Грыбоўскім.
Спадар Юры спецыялізуецца ў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы XX стагоддзя, у прыватнасьці – удзелам беларусаў у польскай арміі генэрала Ўладыслава Андэрса.
Пан Грыбоўскі аднойчы ўжо завітваў з лекцыяй у наш беларускі цэнтр у Нью Ёрку – і ўразіў усіх прысутных тым, на колькі цікава, нестэрыатыпна і пазнавальна могуць быць прадстаўленыя нават добра вядомыя гістарычныя факты.
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю 19 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.
31 студзеня 2016г. у нядзелю а 12.00 у грамадска-царкоўнай залі Сабора Сьв.Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn, 11217) адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка “Мова і культура ў нацыянальнай палітыцы”, і запрашаем на прэзентацыю ўнікальнай кнігі Яўгена …
Паважаныя сябры! Як мы і абяцалі, беларускі дзіцячы гурток распачаў сваю працу! Прапануем вашай увазе фотаздымкі з першага занятку, і нагадваем, што гурток “Вожык” будзе працаваць кожную нядзелю а 10-ай гадзіне раніцы ў грамадскай залі …
Шаноўныя сябры! Галоўная управа БАЗА і Управа Бруклінскага адделу БАЗА запрашаюць вас прыняць удзел у важнай акцыі. Гэта акцыя пратэсту сумесна з іншымі нацыянальнымі суполкамі ў Нью Ёрку, якія аб’ядналіся разам, каб пратэставаць супраць агрэсіўнай …