Запрашаем вас 3 верасьня 2018 года ў 5 гадзін вечара на сустрэчу з вядомым журналістам, паэтам, блогерам, заснавальнікам “Мова нанова”, вядоўцам аднайменнай праграмы на Белсаце, ініцыятарам збору сродкаў на першы помнік Тадэвушу Касьцюшку, аўтарам папулярных кніг па вывучэньню беларускай мовы, а таксама ляўрэатам прэміі імя Васіля Быкава ” За свабоду думкі” – Глебам Лабадзенкам.
Сустрэча адбудзецца ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.
Спадар Глеб распавядзе пра грамадска-культурную сітуацыю ў Беларусі і яго бачаньне таго, што трэба рабіць, каб яе палепшыць; прэзентуе “Мова Нанова”; а таксама пацешыць гасьцей новымі кнігамі і рознымі цікавінкамі.
Сюжэт Цар Ірад даведаўшыся ад вешчуноў, што нарадзіўся Хрыстос, і лічачы яго прэтэндэнтам на пасад, вырашае забіць яго. Ірад загадвае воіну забіць ў Віфлееме ўсіх немаўлятаў «ад двух гадоў і ніжэй»; воін выконвае загад, але …
Шаноўныя бацькі! Пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantik ave, Brooklyn, NY) плануецца адкрыцьцё беларускамоўнай нядзельнай школкі па вывучэньню роднай мовы, духоўнай спадчыны беларускага народа. Усе жадаючыя могуць зьвярнуцца на адрас электроннай пошты : 160280lena@gmail.com …
Паважаныя сябры! Запрашаем вас на сустрэчу з беларуска-польскім гісторыкам, выкладчыкам Варшаўскага універсітэту,Юрыем Грыбоўскім. Спадар Юры спецыялізуецца ў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы XX стагоддзя, у прыватнасьці – удзелам беларусаў у польскай арміі генэрала Ўладыслава Андэрса. …