Калядная Ялінка 2019 (Фотаздымкі)

Калядная Ялінка 2019 (Фотаздымкі)

13 студзеня 2019 года прайшла Калядная Ялінка ў беларускім праваслаўным катэдральным саборы БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку.

Дзякуем усім гасьцям, хто завітаў да нас і падзяліў радасьць супольнага сьвяткаваньня Калядаў!
Імпрэза сабрала беларусаў з розных ваколіцаў Нью Ёрку, і што асабліва прыемна, многія прыехалі з дзецьмі.

Дзякуем усім, хто спрычыніўся да стварэньня батлейкі “Калядная Зорка”: Тацьцяне Красоўскай, Расьціславу Гарошка, Helen Prokop і Іньне Голік, Natallia FedarenkaYury Zekau і Aleh Aplevich. Асаблівая падзяка таленавітай мастачцы Наталья Сороговец, якая зрабіла лялек для нашай батлейкі, і нашым акторам, якія ажывілі лялек сваёй акторскай ігрой: Helen Prokop, Іньне Голік, Sergei Kudelich і ,Vladimir KudelichSergei ZhurVadzim VladimirovichOleg Kharkavets!

Дзякуем лепшаму калядоўшчыку Беларусі і Амэрыкі Siarhei Douhushauза вясёлы настрой, цікавую і непаўторную Калядную праграму!

Дзякуем за калядныя сьпевы царкоўнаму хору сабору Сьв. Кірылы Тураўскага пад кіраўніцтвам Аллы Орса-Рамано.

Двойчы дзякуем Vladimir Kudelich за ўдзел у батлейцы і за цудоўнае выкананьне ролі Сьвятога Мікалая!

Таксама хочам падзякаваць усім, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзеньні Каляднай Ялінкі! Людзей, які зрабілі свой унёсак было сапраўды шмат! Дзякуем Tasha BurakHanna SarachynskayaSviatlana Kazachok, Ганьне Сурмач, Сяргею Саравец, Aliaksandr Khomchanka, Уладзімеру Караткевічу, Вальжыне Лойка і інш.

Асобна дзякуем старшыні Нью-Ёркскага аддзела – Sergei Kudelich ! За добрым кіраўніком ідзе добрая каманда!

Фота – Tanya KudelichSviatlana Kazachok

Артыкулы пра нашу Калядную Ялінку:
https://www.racyja.com/kul…/kalyadnaya-yalinka-u-nyu-yorku/…