
29-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

Шаноўныя бацькі! Пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantik ave, Brooklyn, NY) плануецца адкрыцьцё беларускамоўнай нядзельнай школкі па вывучэньню роднай мовы, духоўнай спадчыны беларускага народа. Усе жадаючыя могуць зьвярнуцца на адрас электроннай пошты : 160280lena@gmail.com …
У гэту нядзелю 25 кастрычніка 2015г. беларуская дыяспара ў Амерыцы сьвяткуе 65-годдзе газэты “Беларус” – аднаго са старэйшых і нешматлікіх выданьняў менавіта газэтнага фармату ў беларускім замежжы! Адметнасьць газэты ў тым, што яна ня толькі асьвятляе жыцьцё і …
Дарагія суродзічы! Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці! 25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай. Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца. Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са боры Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”. Чакаем вас! Да сустрэчы! Жыве Беларусь!
Copyright © 2017 Беларуска-амерыканскае задзіночаньне