Гадавы сход Нью-Ёркскага аддзела БАЗА 2019 года

Гадавы сход Нью-Ёркскага аддзела БАЗА 2019 года

Управа Нью-Ёркскага аддзела Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае сябраў аддзела на справаздачна – перавыбарчы сход, які адбудзецца  22 верасьня 2019 года ў 12:30 апоўдні ў грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскагa (401 Аtlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217). 

 Парадак дня:  

  • справаздачы сябраў Управы аб дзейнасьці Нью-Ёркскага аддзела за 2018-2019 год 
  • справаздача Рэвізійнай камісіі аб фінансах аддзела за 2018-2019 год 
  • выбары кіраўніцтва аддзела на 2019-2020 год
  • выбары дэлегатаў на Кангрэс БАЗА 2019 года

 

Права голасу на перавыбарчым сходзе маюць сябры аддзела, якія заплацілі складкі і не маюць запазычанасьці больш як за год да сходу. 

Каб аплаціць складкі выпісвайце чэкі на імя Belarusan-American Association з пазнакай “Skladki” і дасылайце на адрас 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217. 

Таксама складкі можна аплаціць, калі прыйсьці загадзя у дзень перавыбарчага схода.

Сябры, якія не змогуць асабіста прыняць удзел у сходзе, маюць права перадаць свой голас праз упаўнаважаньне іншаму сябру аддзела, які будзе на сходзе, але не болей як 2 упаўнаважаньні на адну асобу.

 Спасылка на мерапрыемства на Фэйбук https://www.facebook.com/events/604539590322093/

  Упаўнаважаньне 2019