Бруклінскі аддзел БАЗА – прадстаўніцтва Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью-Ёрку. Аддзел аб’ядноўвае беларускую грамаду горада Нью-Ёрк і навакольля.

Управа Аддзелу 2017 – 2018 г.:

Натальля Федарэнка – старшыня  

Тацьцяна Красоўская – намесьнік па сувязях, выконваючы абавязкі старшыні згодна з вынікамі Кангрэсу БАЗА ад 14 кастрычніка 2017 года

Сяргей Касьцюк – намесьнік па мастацкай дзейнасьці 

Сьвятлана Казачок – сакратар 

Сяржук Сарагавец – скарбнік

Яўген Папкоў – сябра – дарадца ў інфармацыйным пытаньні 

Алена Літоўка – сябраадказны за кантакты з беларусамі ў Філадэльфіі. 

Сяброўскія сустрэчы аддзелу адбываюцца кожную нядзелю ў грамадзкай залі пры Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.