Аб'явы
Аб'явы

Запрашаем на Куцьцю. Сьвяткуйма Каляды 2019 разам!

January 5, 2019

Шаноўныя сябры!   Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі і запрашаем Вас далучыцца да Архірэйскай Ўсяночнай Службы і смачнае Куцьці, што пройдуць у гэту нядзелю 6 студзеня ў 5 гадзін вечара ў Беларускім Праваслаўным Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401

Аб'явы
Аб'явы

Сьвяткуйма Новы год разам!

December 21, 2018

Бруклінскі аддзел БАЗА ласкава запрашае  беларусаў адсьвяткаваць Новы год разам!   Мы запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольнай вечарыне, а таксама далучыцца да яе арганізацыі, калі ў вас ёсьць цікавыя ідэі ці жаданьне паўдзельнічаць. Навагодняя вечарына адбудзецца ў грамадзкай зале Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў ноч з 31-га сьнежня на 1-е студзеня.   Мы дапаможам ва ўсіх арганізацыйных пытаньнях, ад вас

Аб'явы
Аб'явы

Запрашаем на Калядную Ялінку 2019

December 15, 2018

Шаноўныя сябры!  Парафіяльная рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ сумесна з Нью Ёркскім аддзелам БАЗА віншуюць вас з надыходзячымі сьвятамі Новага  года і Раства і сардэчна запрашаюць вас адсьвяткаваць Каляды разам!  Калядная Ялінка адбудзецца 13 студзеня а 12 гадзіне апоўдні ў саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, 11217.  У гэтым годзе нашае каляднае сьвяткаваньне ізноў пройдзе з удзелам самага вядомага і таленавітага калядоўшчыка, Сержука Доўгушава!  Вас чакае праграма са сьвяточнай вячэрай, каляднымі песьнямі, танцамі, гульнямі і Сьвяты Мікалай з падарункамі для ўсіх дзетак!  Акрамя таго моладзь БАЗА сумесна з парафіянамі саботу Сьв. Кірылы Тураўскага рыхтуюць прыемную неспадзеўку для гасьцей, пра якую мы паведамім трошкі пазьней.  Паважаныя бацькі, калі ласка, адкажыце на запрашэньне да 6-ага студзеня і паведаміце аб тым, што вы прыйдзеце і колькі дзетак вы з сабой прывядзеце. Напішыце, адказ на электронную пошту bazany1949@gmail.com. Гэта неабходна для таго, каб усе дзеткі атрымалі падарункі ад Сьвятога Мікалая!  Па традыцыі дзеткі могуць падрыхтаваць верш, танец ці песьню для калядаваньня.  Бацькі, зрабіце незабыўнае сьвята дзеля сваіх дзетак!  Сьвяткуйма Каляды разам! Дзеткам уваход вольны, дарослым – 25 даляраў.   

Аб'явы
Аб'явы

Віншуем з 98-ымі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну!

November 28, 2018

Дарагія суродзічы!  Віншуем вас з 98–мі ўгодкамі Слуцкага збройнага чыну!  Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг!  З адлегласьці амаль ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь!  Запрашаем усіх беларусаў разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну!  Далучайцеся да сьвяточнай імпрэзы, якая адбудзецца 2 сьнежня ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года — “Краявід перад нізінай” і “Цяжкі час, т.4”.    Дата; 12.02.2018.  Пачатак у 12.30.   Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N.   Прыпынак “Атлантык эвэню” альбо “дэКалб”.

Аб'явы
Аб'явы

Запрашаем на сьвяточны абед, прысьвечаны Дню Падзякі

November 24, 2018

Шаноўныя сябры! Віншуем вас з Днём Падзякі! Зычым вам сямейнага дабрабыту, суладзьдзя навокал і ў вашай душы! Дзякуем вам за вашу падтрымку! Спадзяемся, што вы прыемна правялі гэты дзень ў коле вашых родзічаў. Запрашаем вас

1 2 3 10