Беларуска-Амерыканскае Задіночаньне была заснавана ў 1949 годзе ў Нью- Ёрку.

Першая  падрыхтоўчая  зборка  адбылася  ў  чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА.

Закладальнікамі БАЗА былі  Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса і Міхась Тулейка.

У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.
Старшынямі Галоўнай ўправы выбіраліся : 
Мікола Гарошка             1949 – 1952 , 1965 – 1967 г.
Францішак Кушаль        1952 – 1954 г.
Міхась Тулейка              1954 – 1957 г.
Мікола Кунцэвіч             1957 – 1959 г.
Канстанцін Мярляк        1959 – 1963 г.
Станіслаў Станкевіч      1963 – 1965 г.
Уладзімір Курыла          1967 – 1969 г.
Вячаслаў Станкевіч       1969 – 1971 г.
Расьціслаў Гарошка      1971 – 1975 г.
Антон Шукелойць          1975 – 2007 г.
Вячаслаў Станкевіч       2007 – 2011 г.
Ганна Сурмач                 2011 – 2013 г. , 2015 г. —-

БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне складаецца з шэрагу мясцовых структураўаддзелаў і мясцовых гурткоў ад НьюЁрку даКаліфорніі. Кожная структура выбірае сваю мясцовую ўправу.

Згуртаваньне Беларускай Mоладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) зяўляецца афіліяванай арганізацыяй БАЗА. ЗБМА гуртуе маладых беларусаў, даючы ім магчымасьць браць удзел у сяброўскай, культурнай і адукацыйнай дзейнасьці, як часткі беларускаамэрыканскага грамадзтва.

Кіраўніцтва ўсяе дзейнасьці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая складаецца з Рады Дырэктараў і выканаўчай Управы. БАЗАдзейнічае паводле свайго Статуту і амэрыканскіх законаў, якім падлягаюць некамерцыйныя і сяброўскія арганізацыі.