Ґазэта «Беларус» зьяўляйцца найстарэйшым выданьнем беларускай эміґрацыі і выдаецца Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем з 1950 году. Сучасны галоўны рэдактар ґазэты — Марат Клакоцкі, editor@bielarus.org.

«БЕЛАРУС» — гэта ў першую чаргу жыцьцё дыяспары. У нас вы знойдзеце самую падрабязную інфармацыю пра гісторыю і дзейнасьць беларусаў замежжа, іхную грамадзкую і палітычную працу, акцыі і мерапрыемствы, і проста жыцьцё па-за межамі гістарычнай Радзімы, якое вельмі часта не бывае лёгкім.

Аднак, гэта далёка не адзінае, што прапануе вам «БЕЛАРУС». Навіны зь Беларусі, аналітыка, матар’ялы па гісторыі нашых краіны, народа і славутых людзей, агляды кнігаў і музыкі, мастацкая творчасьць, лінґвістыка — усё гэта можна сустрэць у нашай ґазэце.

Ґазэта «Беларус» цалкам прысьвечаная справе нацыянальнага адраджэньня й незалежнасьці нашай краіны. Будзьма рабіць усё, каб наша дзяржава стала сапраўды вольнай, заняла сваё належнае месца пасярод свабодных і пасьпяховых народаў сьвету.

Хай вечна жыве Беларусь!