Аб'явы

Віншуем з Днём Герояў і запрашаем на мэмарыяльную імпрэзу!

November 27, 2021

Дарагія суродзічы! Віншуем вас з Днём Герояў! Са 101-мі Ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну! Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг!З адлегласьці ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь! Запрашаем усіх беларусаў Нью Ёрку, Нью Джэрсі, Філадэльфіі і навакольля,разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну. Далучайцеся да мэмарыяльнай імпрэзы, якая адбудзецца 5 сьнежня 2021 годаў 12:00 апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Мерапрыемства падрыхтавана Нью-Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня пры падтрымцы Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”.   Абьява аб імпрэзе ў Фэйсбук https://www.facebook.com/events/569796070986495 Дата: 12.05.2021.  Пачатак у 12.00.   Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D,

Навіны

Адсьвяткуйма Дзень Волі – 2021 разам!

March 19, 2021

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца галоўнае сьвята беларусаў – Дзень Волі!  Запрашаем вас далучыцца да сьвяткаваньня Дня Волі, якое адбудзецца 27 сакавіка 2021 года ў Саўт Рыверы, Нью Джэрсі па адрасе 284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882-1300. Пачатак у 2:00 апоўдні. Праграма сьвяткаваньня будзе складацца з дзвух частак. Першая  частка – пройдзе ў залі беларускага цэнтру ў Саўт Рыверы,  падчас якой госьці будуць мець магчымасьць прыняць удзел у літаратурных чытаньнях і віктарыне, а таксама атрымаць асалоду ад прыслухоўваньня беларускіх музычных шэдэўраў.  Пасьля аканчэньня першай часткі сьвяткаваньне перанясецца на сьвежае паветра і працягнеццца ў форме барбекю. Цэнтр у Саўт Рыверы мае неабходнае абсталяваньне для актыўнага адпачынку.  Вы можаце ўзяць з сабой ежу, якую вы захочаце.  Калі ласка, не забывайцеся, што падчас правядзеньня імпрэзы ў залі неабходна насіць маску на твары. У

Навіны

Зварот Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня да беларусаў на Бацькаўшчыне

August 16, 2020

9 жніўня ўноч беларускі сьвет ускалыхнуўся. Дыктатарская ўлада чарговы раз паказала свой сапраўдны твар і пачала разлютавана рваць цела беларускага народа, які не стаў больш цярпець глум над яго воляй. Наступныя дні беларусы па ўсёй зямлі адчувалі

Аб'явы

Віншуем з Днём Волі – 102!

March 25, 2020

Кожны год па цэлым сьвеце ўсе беларусы, каму дарагая іхная Бацькаўшчына, ушаноўваюць Акт 25 Сакавіка, якім 102 гады таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сябры, віншуем вас з гэтым сьвятам і зычым заставацца вольнымі ў любым кутку сьвету і ніколі не спыняцца ў пошуках свайго шчасьця. У гэтым годзе Дзень Волі прыпадае на складаны час Карантыну

Аб'явы

Запрашаем на сустрэчу з Уладзімірам Някляевым

February 22, 2020

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас на сустрэчу з паэтам, празаікам, грамадска-палітычным дзеячам Уладзімірам Някляевым. Сустрэча адбудзецца 1 сакавіка 2020 года ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе 401

1 2