Аб'явы

Сустрэча з гісторыкам Юрыем Грыбоўскім

August 16, 2018

Паважаныя сябры! Запрашаем вас на сустрэчу з беларуска-польскім гісторыкам, выкладчыкам Варшаўскага універсітэту,Юрыем Грыбоўскім.  Спадар Юры спецыялізуецца ў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы XX стагоддзя, у прыватнасьці – удзелам беларусаў у польскай арміі генэрала Ўладыслава Андэрса.

Аб'явы

28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

August 6, 2018

29 ліпеня, беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Імпрэза прайшла ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага і была загранізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Адпачатку імпрэзы Натальля Федарэнка распавяла

Аб'явы

33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

August 5, 2018

2018 год дзеля беларусаў замежжа асабліва багаты на сьвяты і падзеі: набліжаецца час чарговай 33-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі і сёлета гонар ладзіць мерапрыемства выпаў Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню.  Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае ўсіх беларусаў на

Аб'явы

Навагодняя ноч 2018

December 12, 2017

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца Новы 2018 год. Наш аддзел традыцыйна сустракае новы год разам, і гэты год не выключэньне. Мы працягваем традыцыю і запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольным сьвяткаваньні. Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол, музычная праграма і кола сяброў зробяць Навагоднюю ноч па-сямейнаму ўтульнай і запамінальнай.  Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца ў грамадскай залі Сабору Сьв.Кірыла Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn) 31 сьнежня 2017г. Пачатак а 10-й гадзіне вечара.  Кошт уваходу пры аплаце: загадзя – 65$, у дзень мерапрыемства – 70$. Аплату можна прывезьці ў любую нядзелю непасрэдна скарбніку Аддзелу, альбо даслаць чэк на імя Brooklyn Chapter, Belarusan-American Association на адрэсу 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Пры аплаце ўваходу, парам (сямейным ці іншым, якія разумеюцца як адзінае цэлае) зьніжка 10$ з агульнага кошту, то бок 120$ і 130$ адпаведна.  Дзецям і падлеткам уваход вольны.   Дзякуем за ўвагу і чакаем супольнай сустрэчы!  

Аб'явы

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне!

November 2, 2017

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне! 5 лістапада найстарэйшая сьвятыня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў замежжы – Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага сьвяткуе 60-гадовы юбілей. Больш за паўстагодзьдзя таму ў беларускай царкве ў нью-ёрскім Брукліне

1 2 3 10