Прэзэнтацыя кнігі Віталя Воранава ”Шэптам”

Прэзэнтацыя кнігі Віталя Воранава ”Шэптам”

31 студзеня 2015 года ў грамадскай залі пры Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца сустрэча з аўтарам кнігі “Шэптам” Віталём Воранавым. Пачатак а 2-й гадзіне дня.

Кніга апавяданьняў “Шэптам” інсьпіраваная паганскай традыцыяй, народнай мэдыцынай і шаптунствам беларускага Палесься і Падляшша. Зборнік з 18 тэкстаў заснаваны на матэрыялах, сабраных падчас экспэдыцыі па рэґіёне беларуска-польскага памежжа.

Кніга выйшла па-беларуску і ў перакладзе Манікі Уранэк на польскую мову. Ілюстрацыі выканаў беларускі мастак Уладзімір Блюднік. Выданьне зьдзейсьненае ў межах мастацкай стыпэндыі Прэзыдэнта гораду Беластоку.