Адсьвяткуем Дзень Волі 2016 разам!

Адсьвяткуем Дзень Волі 2016 разам!

Сябры, беларусы Амэрыкі, грамадзяне Беларусі і беларусы сусьвету, ад імя Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА), Бруклінскага аддзелу БАЗА, аддзелу БАЗА ў Нью Джэрзі, Парафіяльнай рады Сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью –Ёрку віншуем вас з надыходзячым Днём Волі!

І запрашаем вас і вашых сяброў на ўрачыстую імпрэзу, прысьвечаную 98-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці і вольнасьці БНР, якая адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка 2016 году ў грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave Brooklyn, NY, 11217.

Раніцаю ў 10:00 у царкве пачнецца Літургія і будзе адслужаны малебен за Беларусь. Пачатак сьвяточнай імпрэзы, якая будзе складацца з афіцыйнай часткі і канцэртнай праграмы, ў 12:30 па поўдні. Канцэртную праграму будзе весьці знакаміты беларускі ансамбль Валянціны Пархоменка – Казак.

Асабісты ўдзел у сьвяткаваньні прыме госьць з Беларусі — кандыдат у Прэзідэнты на выбарах 2010 году, вядомы паэт і палітычны дзеяч — Уладзімір Някляеў.

Гасьцей таксама чакае смачны абед.  

Кошт квітка – 30 даляраў.

Жадаючыя могуць падаць ахвяраваньні на Дар Сакавіка, якія штогадова зьбіраюцца скарбнікам БНР на сьвята.