33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

2018 год дзеля беларусаў замежжа асабліва багаты на сьвяты і падзеі: набліжаецца час чарговай 33-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі і сёлета гонар ладзіць мерапрыемства выпаў Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню.
 Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае ўсіх беларусаў на 33-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая пройдзе ў Нью Ёрку.
Гэтая Сустрэча асаблівая, бо адбываецца ў юбілейны год, і галоўнай тэмай нашых абмеркаваньняў будзе Рада БНР і ўвогуле беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы. Але акрамя таго мы будзем абмяркоўваць і штодзённыя  пытаньні беларускага жыцьця і культуры, знаёміцца, ўсталёваць кантакты паміж дыяспарамі, прыемна бавіць час у беларускім асяродку.
Сябры, як толькі вы вызначыцеся, што вы будзеце прымаць удзел, калі ласка, дашліце пацьверджаньне на электронную скрыню bazany1949@gmail.com. Гэта вельмі дапаможа арганізатарам зрабіць дакладную замову абедаў.
Калі маеце іншыя пытаньнікалі ласка, таксама лістуйце.
З нецярпеньнем чакаем сустрэчы з вамі!
 
Інфармацыя пра Падзею:
Дата: 1-2 верасьня 2018 года
Мeсца правядзеньня: Нью Ёрк, Беларускі цэнтр на 401 Атлантык Авэню ў Брукліне (401  Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217)
Тэма: Да стагоддзя БНР: Рада БНР і беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы – гісторыя, сучаснасьць і перспектывы.
Ганаровыя госьці : старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, сябры Рады БНР з Канады і ЗША
Госьці з Беларусі: Глеб Лабадзенка, прадстаўнік маладога пакаленьня, актывіст, арганізатар “Мова нанова”, ініцыятар устаноўкі помніка Касьцюшку на ягонай Радзіме ў Беларусі. Натальля Гардзіенка, гісторык, спецыялізуецца на дасьледваньні эміграцыі, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых кніг, адказны рэдактар альманаху “Запісы БІНіМ”.
 
Праграма Сустрэчы
Субота , 1 верасьня
12:00 – пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў (Рэгістрацыйны ўзнос 50 даляраў з асобы дае вольны доступ да ўдзелу ў паседжаннях, канцэрту, пачастункаў і ўсіх астатніх частак Праграмы ў гэты дзень)
У залі дэманструюцца выставы, на экранах паказваюцца відэа, гучаць беларускія мелёдыі, продаж беларускіх сувэніраў
1:00 – кава з пачастункам
2:00 – адкрыцьцё Сустрэчы
— прывітальныя словы кіраўнікоў арганізацый-удзельнікаў:
-старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Натальлі Федарэнкі
-старшыні Згуртаваньня Беларусаў Канады (ЗБК) – Алены Лявончанка
— прывітальныя словы гасьцей з Беларусі:
– Натальлі Гардзіенка ад Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”
– Глеба Лабадзенкі – грамадзкага актывіста і журналіста
— іншыя прывітаньні
— прэзентацыя выставы вышываных прац Ірыны Варабей
3:30 – абед
5:00 – канцэрт гурта Валянціны Пархоменкі, Вольгі і Алеся Казакоў
Нядзеля, 2 верасьня
10:00 – працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў (Рэгістрацыйны ўзнос 50 даляраў з асобы дае вольны доступ да ўдзелу ў паседжаннях, канцэрту, пачастункаў і ўсіх астатніх частак Праграмы ў гэты дзень)
10:00 – 11:30 – багаслужба, малебен за Беларусь
11:30 – 12:30 – абед
12:30 – пленарнае пасяджэньне: Тэма : Да стагоддзя БНР: Рада БНР і беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы – гісторыя, сучаснасьць і перспектывы” (вядучыя –
– тэатральныя дзея “Як гэта было”
– словы прывітаньня Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы
– выступы: рэфераты на тэму: “Рада БНР і эміграцыя”:
1. Выступ Алеся Ката
2. Выступ Натальлі Гардзіенка
3. Выступ Зянона Пазьняка
– відэа: сьвяткаваньне 75-ых угодкаў БНР у Менску
2:30-2:45 – перапынак
2:45 – дыскусія па тэме
– прыняцьце Рэзалюцыі Сустрэчы
4:30 – перапынак, кава
5:00 – канцэрт-прэзентацыя новай кружэлкі Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай
6:30 – вячэра