Беларусы на фестывалі "Atlantic Antic"

Беларусы на фестывалі “Atlantic Antic”

23 верасьня 2018 года адбылося традыцыйнае сьвята на Атлантык Авеню – “Atlantic Antic”. Як і кожны год, удзел у свяце прыняла і наша Беларуская Царква пры падтрымцы актывістаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Дзякуй вялікі ўсім, хто падрыхтаваў смачныя беларускія стравы і дапамог іх прадаць: нашай матушцы Любе Кухар і таксама Інне Голік, Ларысе Пузач, Раісе Бабаш, Тацьцяне Красоўскай, Ганьне Сурмач. Таксама дзякуем Ганьне Шыдловай, Алене Фурса, Святлане Казачок, Арцему Чафранаву, Тацьцяне Бурак, Алегу Аплевічу, Сяргею Кудзелічу, Аляксандру Сочневу, Ганне Сарачынскай, Людміле Хомчанка, Аляксандру Хомчанка, Яўгену Елфімаву за вашу дапамогу. Прыемна было назіраць, што каля палаткі Беларускай Царквы выстройвалася чарга, как паспрабаваць беларускія дранікі, галубцы і клецкі. Асабліва пацешыла тое, што шмат хто цікавіўся самой Царквойз: аходзілі, глядзелі, задавалі шмат пытаньняў і пакідалі ахвяраваньні ў царкоўнай скрынцы.

Артыкул па матэрыялах Аляксандра Хомчанкі. Арыгінал: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=1012642098908136&id=100004870667728