Аб'явы
Віншуем з 98-ымі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну! |

Віншуем з 98-ымі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну!

November 28, 2018

Дарагія суродзічы!  Віншуем вас з 98–мі ўгодкамі Слуцкага збройнага чыну!  Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг!  З адлегласьці амаль ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь!  Запрашаем усіх беларусаў разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну!  Далучайцеся да сьвяточнай імпрэзы, якая адбудзецца 2 сьнежня ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года — “Краявід перад нізінай” і “Цяжкі час, т.4”.    Дата; 12.02.2018.  Пачатак у 12.30.   Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N.   Прыпынак “Атлантык эвэню” альбо “дэКалб”.

Аб'явы
Віншуем з 98-ымі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну! |

Запрашаем на сьвяточны абед, прысьвечаны Дню Падзякі

November 24, 2018

Шаноўныя сябры! Віншуем вас з Днём Падзякі! Зычым вам сямейнага дабрабыту, суладзьдзя навокал і ў вашай душы! Дзякуем вам за вашу падтрымку! Спадзяемся, што вы прыемна правялі гэты дзень ў коле вашых родзічаў. Запрашаем вас

Навіны
Віншуем з 98-ымі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну! |

Гадавы справаздачна-выбарчы сход Бруклінскага аддзела БАЗА 2018

November 14, 2018

Шаноўнае спадарства! 28 кастрычніка 2018 года адбыўся чарговы гадавы справаздачна-выбарчы сход Бруклінскага аддзела БАЗА. Калі ласка, вітайце новага старшыню аддзела, якім быў абраны Сяргей Кудзеліч, і новую управу аддзела на наступны 2018-2019 год у складзе: