Запрашаем на сьвяточны абед, прысьвечаны Дню Падзякі

Запрашаем на сьвяточны абед, прысьвечаны Дню Падзякі

Шаноўныя сябры!
Віншуем вас з Днём Падзякі!
Зычым вам сямейнага дабрабыту, суладзьдзя навокал і ў вашай душы!
Дзякуем вам за вашу падтрымку!
Спадзяемся, што вы прыемна правялі гэты дзень ў коле вашых родзічаў.
Запрашаем вас працягнуць сьвяткваньне ў коле сяброў-беларусаў!
Парафіяльная Рада сабору Сьв. Кірылы Тураўскага і Ўправа Бруклінскага аддзела БАЗА запрашаюць вас далучыцца да сьвяточнага абеду, прысьвечанага Дню Падзякі!
Абед адбудзецца адразу пасьля багаслужбы, у 12 гадзін апоўдні 25 лістапада 2018 года.