Імпрэза да Дня Волі 2019

Імпрэза да Дня Волі 2019

Шаноўныя беларусы Нью Ёрку і ваколіцаў!

Нью Ёркскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае вас адсьвяткаваць Дзень Волі разам!

Сьвяточная імпрэза, прысьвечаная 101-ым угодкам абвяшчэньня незалежнасьці і вольнасьці БНР, адбудзецца ў нядзелю 24 сакавіка 2019 года ў грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave Brooklyn, NY, 11217.

Раніцаю ў 10:00 у царкве адбудзецца Літургія і будзе адслужаны малебен за Беларусь.

Імпрэза пачнецца ў 12:30 апоўдні. У праграме: сьвяточныя выступы ганаровых гасьцей, літаратурныя чытаньні, віктарына.

Асабісты ўдзел у сьвяткаваньні прымуць госьці з Беларусі – Юры Беленькі, беларускі палітык, намесьнік старшыні КХП-БНФ; і Мікіта Найдзёнаў, музыкант, паэт, лідар гурта “HURMA”.

Усіх гасьцей чакае смачны абед.

Кошт квітка – 30 даляраў.