Мітынг ў Нью Ёрку да Дня Волі 2019

Мітынг ў Нью Ёрку да Дня Волі 2019

23 сакавіка 2019 года каля Беларускага Кансулята ў Манхэтане па адрасе 708 3rd Ave, New York, NY 10017  адбыўся мітынг, прысьвечаны сьвяткаваньню Дня Волі 2019. Мітынг, які быў зарганізаваны Нью Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сумесна з Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” сабраў шмат беларусаў з Нью Ёрку, Філадэльфіі, Нью Джэрсі і нават Маямі.

З прамовамі выступалі Сяргей Кудзеліч, старшыня Нью Ёркскага аддзела БАЗА і арганізатар мітынгу; Віталь Зайка, старшыня Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” і су-арганізатар мітынгу; Зянон Пазьняк, беларускі палітык, старшыня КХП БНФ. Сярод удзельнікаў мітынгу быў і ганаровы госьць запрошаны на сьвяткаваньне Дня Волі ў Нью Ёрк – Юры Беленькі, беларускі палітык, намесьнік старшыні КХП БНФ.

Удзельнікі мітынгу сабраліся, каб выказаць падзяку ўраду БНР, які па-ранейшаму захоўвае і ўвасабляе ідэалы беларускай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы, а таксама выказаць салідарнасьць з беларускімі незалежнымі палітыкамі, СМІ, актывістамі і простымі грамадзянамі, якія змагаюцца супраць антыдэмакратычных законаў і сістэмаў у Беларусі.

Дзякуем усім, хто далучыўся!

Жыве Беларусь!

 

Фотасправаздачы ўдзельнікаў мітынгу:

Фотасправаздача Эміліі Баркоўскай-Сцяпанчук https://www.facebook.com/events/300156080671899/permalink/303455483675292/

Фотасправаздача Вадзіма Васільва https://www.facebook.com/vadzim.vasilyeu/posts/571492770035899