Запрашаем вас на сустрэчу з гасьцямі з Беларусі

Запрашаем вас на сустрэчу з гасьцямі з Беларусі

Шаноўныя сябры!
Гэтым разам да нас завіталі два цікавых госьця: Уладзімір Сіўчыкаў і Лявон Анацка.
Спадар Уладзімір, вядомы беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак і выдавец, будзе прэзентаваць сваю новую кнігу вершаў “Багоўка” для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Спадар Лявон, сябра гарадзенскай абласной Рады ТБМ, удзельнік міжнародных маратонаў, распавядзе аб сваім  ўдзеле ў міжнародных маратонах, а таксама падзеліцца досьведам арганізацыі першага ультрамаратону ў Беларусі.

Сустрэча адбудзецца ў нядзелю 2 чэрвеня ў беларускім цэнтры пра саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.

Пачатак імпрэзы: 12 гадзін апоўдні.
Уваход вольны.