29-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце

29-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

Паважаныя сябры!
 
Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 29-ым угодкам прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
 
Імпрэза адбудзецца ў гэту нядзелю 28 ліпеня ў 12 гадзін апоўдні ў грамадскай залі сабору сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11229.
 
З дакладам па тэме выступіць Зянон Пазьняк.
 
 
З павагай,
 
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА