Аб'явы

27 угодкі Аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

August 25, 2018

Дарагія суродзічы!   Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці!    25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай.  Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца.    Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са боры Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”.   Чакаем вас!  Да сустрэчы!  Жыве Беларусь! 

Аб'явы

25 жніўня – Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі

August 20, 2017

Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. 26 год таму Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, чым юрыдычна замацаваў незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Запрашаем вас

Аб'явы

Cьвяткаваньне Дню Адраджэньня Незалежнасьці Беларусі

August 8, 2015

Шаноўнае спадарства! 23 жніўня 2015 г. Бруклінскі аддзел БАЗА запрашае на урачыстае святкаваньне вялікага нацыянальнага сьвята – Дню Адраджэньня Незалежнасьці Беларусі, якое адбылося 25 жніўня 1991 года. Змаганьне за нацыянальную незалежнасьць на працягу некалькіх стагоддзяў прывяло да абвяшчэньня Беларускай