No Picture
Аб'явы
Сустрэчы

Навагодняя ноч 2018

December 12, 2017

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца Новы 2018 год. Наш аддзел традыцыйна сустракае новы год разам, і гэты год не выключэньне. Мы працягваем традыцыю і запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольным сьвяткаваньні. Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол, музычная праграма і кола сяброў зробяць Навагоднюю ноч па-сямейнаму ўтульнай і запамінальнай.  Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца ў грамадскай залі Сабору Сьв.Кірыла Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn) 31 сьнежня 2017г. Пачатак а 10-й гадзіне вечара.  Кошт уваходу пры аплаце: загадзя – 65$, у дзень мерапрыемства – 70$. Аплату можна прывезьці ў любую нядзелю непасрэдна скарбніку Аддзелу, альбо даслаць чэк на імя Brooklyn Chapter, Belarusan-American Association на адрэсу 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Пры аплаце ўваходу, парам (сямейным ці іншым, якія разумеюцца як адзінае цэлае) зьніжка 10$ з агульнага кошту, то бок 120$ і 130$ адпаведна.  Дзецям і падлеткам уваход вольны.   Дзякуем за ўвагу і чакаем супольнай сустрэчы!  

Навіны
Сустрэчы

Сустрэча з Зянонам Пазьняком

June 13, 2017

Увага! 18 чэрвеня, у нядзелю, у грамадзкай залі Беларускага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку Бруклінскі аддзел БАЗА арганізоўвае сустрэчу з Зянонам Пазьняком. У праграме: 1. Прэзэнтацыя і абмеркаваньне “Народнай Праграмы “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” 2. Прэзэнтацыя

Сустрэчы
Сустрэчы

32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі

July 19, 2016

Дарагія сябры,  Беларуска-амерыканскае задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады Сардэчна запрашае Вас на 32-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі! На Сустрэчы будуць абмяркоўвацца розныя пытаньні беларускага жыцця і культуры, Вы будзеце мець магчымасьць пабачыць прадстаўнікоў беларускай

Сустрэчы
Сустрэчы

Сустрэча з Тацьцянай Грыневіч-Матафонавай!

May 5, 2016

У чацьвер (05/05/2016) у грамадскай залі царквы Сьв. Кірылы Тураўскага адбылася сустрэча з Тацьцянай Грыневіч-Матафонавай і прэзентацыя дыска “Галасы паэтаў”.