Навіны
Навіны

Калядная Ялінка 2019 (Фотаздымкі)

January 24, 2019

13 студзеня 2019 года прайшла Калядная Ялінка ў беларускім праваслаўным катэдральным саборы БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку. Дзякуем усім гасьцям, хто завітаў да нас і падзяліў радасьць супольнага сьвяткаваньня Калядаў! Імпрэза сабрала беларусаў

Навіны
Навіны

Беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

December 3, 2018

2 сьнежня 2018 года беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну. Імпрэза адбылася ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне і была зарганізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Сьвяткаваньне пачалося з малебну ў памяць Слуцкіх герояў. Сьвяточную імпрэзу адчыніў старшыня Бруклінскага аддзелу БАЗА, Сяргей Кудзеліч, які выказаў словы ўдзячнасьці героям-случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг  Потым было зачытана віншаваньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. У асноўнай частцы імпрэзы быў даклад “Слуцкі Збройны Чын. Як гэта было”, які зачытала сяброўка Бруклінскага аддзелу, Тацьцяна Бурак. Пасьля чаго прысутныя праглядзелі ўрывак з фільма “На чорных лядах”.  На сьвяточную імпрэзу завітаў госьць з Беларусі, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, Алесь Смалянчук, які знаходзіўся ў Нью Ёрку дзеля прэзентацыі сваёй кнігі. Спадар Алесь падзяліўся з прысутнымі цікавосткамі са сваіх асабістых дасьледваньняў, якія мелі дачыньне да Слуцкага Збройнага Чыну, а таксама распавеў пра сваю новую кнігу «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю».  У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбылася  прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года — “Краявід перад нізінай” і “Цяжкі час, т.4”. Абедзьве кнігі з’яўляюцца публіцыстычнымі творамі.  Кніга “Краявід перад нізінай” прысьвечаная асьвятленьню асноўных чыньнікаў разьвіцьця чалавечай цывілізацыі і небясьпечных зьяваў у гэтым працэсе. “Цяжкі час, т.4” складаецца з выбраных артыкулаў і матэрыялаў спадара Зянона, якія даюць праекцыю на падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. 

Навіны
Навіны

Гадавы справаздачна-выбарчы сход Бруклінскага аддзела БАЗА 2018

November 14, 2018

Шаноўнае спадарства! 28 кастрычніка 2018 года адбыўся чарговы гадавы справаздачна-выбарчы сход Бруклінскага аддзела БАЗА. Калі ласка, вітайце новага старшыню аддзела, якім быў абраны Сяргей Кудзеліч, і новую управу аддзела на наступны 2018-2019 год у складзе:

Навіны
Навіны

Беларусы на фестывалі “Atlantic Antic”

September 24, 2018

23 верасьня 2018 года адбылося традыцыйнае сьвята на Атлантык Авеню – “Atlantic Antic”. Як і кожны год, удзел у свяце прыняла і наша Беларуская Царква пры падтрымцы актывістаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Дзякуй вялікі ўсім, хто падрыхтаваў

Навіны
Навіны

У Нью Ёрку адбылася 33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

September 6, 2018

1-2 верасьня ў беларускім цэнтры ў Нью Ёрку адбылася 33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая была зарганізавана Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА). Сустрэча сабрала беларусаў з розных куткоў ЗША, як то Нью Ёрк, Нью Джэрсі, Філадэльфія, Маямі,

1 2 3 11