Аб'явы

29-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

July 25, 2019

Паважаныя сябры!   Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 29-ым угодкам прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.   Імпрэза адбудзецца ў гэту нядзелю 28 ліпеня ў 12 гадзін апоўдні ў грамадскай залі сабору сьв. Кірылы Тураўскага

Навіны

Сьвяткаваньне 101-угодкаў абвешчаньня БНР у Нью Ёрку

March 29, 2019

24 сакавіка 2019 года ў грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася сьвяточная імпрэза, прымеркаваная да 101-угодкаў абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства ладзілася Нью Ёрскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня пры падтрымцы Галоўнай управы

Навіны

Мітынг ў Нью Ёрку да Дня Волі 2019

March 29, 2019

23 сакавіка 2019 года каля Беларускага Кансулята ў Манхэтане па адрасе 708 3rd Ave, New York, NY 10017  адбыўся мітынг, прысьвечаны сьвяткаваньню Дня Волі 2019. Мітынг, які быў зарганізаваны Нью Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сумесна з Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем

Аб'явы

27 угодкі Аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

August 25, 2018

Дарагія суродзічы!   Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці!    25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай.  Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца.    Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са боры Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”.   Чакаем вас!  Да сустрэчы!  Жыве Беларусь! 

Аб'явы

28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

August 6, 2018

29 ліпеня, беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Імпрэза прайшла ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага і была загранізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Адпачатку імпрэзы Натальля Федарэнка распавяла

1 2 3