Аб'явы

Віншуем з Днём Герояў і запрашаем на мэмарыяльную імпрэзу!

November 27, 2021

Дарагія суродзічы! Віншуем вас з Днём Герояў! Са 101-мі Ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну! Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг!З адлегласьці ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь! Запрашаем усіх беларусаў Нью Ёрку, Нью Джэрсі, Філадэльфіі і навакольля,разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну. Далучайцеся да мэмарыяльнай імпрэзы, якая адбудзецца 5 сьнежня 2021 годаў 12:00 апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Мерапрыемства падрыхтавана Нью-Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня пры падтрымцы Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”.   Абьява аб імпрэзе ў Фэйсбук https://www.facebook.com/events/569796070986495 Дата: 12.05.2021.  Пачатак у 12.00.   Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D,

Аб'явы

96-ыя Ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

November 15, 2016

БАЗА віншуе ўсіх беларусаў з надыходзячымі 96-ымі Ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну і запрашае адсьвяткаваць разам. Сьвяточная імпрэза і абед адбудуцца 27 лістапада ў грамадскай залі царквы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave. Brooklyn NY 11217) а

Навіны

Ушанаваньне памяці герояў-случчакоў у Нью-Ёрку

December 1, 2015

У нядзелю 29 лістапада беларусы Нью-Ёрку традыцыйна сабраліся ў грамадзкай залі на Атлантык Авэню 401, каб урачыста адзначыць 95-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну і ўшанаваць памяць герояў-паўстанцаў. Перад тым у царкве пасьля нядзельнай літургіі была