Аб'явы

Навагодняя ноч 2018

December 12, 2017

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца Новы 2018 год. Наш аддзел традыцыйна сустракае новы год разам, і гэты год не выключэньне. Мы працягваем традыцыю і запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольным сьвяткаваньні. Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол, музычная праграма і кола сяброў зробяць Навагоднюю ноч па-сямейнаму ўтульнай і запамінальнай.  Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца ў грамадскай залі Сабору Сьв.Кірыла Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn) 31 сьнежня 2017г. Пачатак а 10-й гадзіне вечара.  Кошт уваходу пры аплаце: загадзя – 65$, у дзень мерапрыемства – 70$. Аплату можна прывезьці ў любую нядзелю непасрэдна скарбніку Аддзелу, альбо даслаць чэк на імя Brooklyn Chapter, Belarusan-American Association на адрэсу 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Пры аплаце ўваходу, парам (сямейным ці іншым, якія разумеюцца як адзінае цэлае) зьніжка 10$ з агульнага кошту, то бок 120$ і 130$ адпаведна.  Дзецям і падлеткам уваход вольны.   Дзякуем за ўвагу і чакаем супольнай сустрэчы!  

Аб'явы

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне!

November 2, 2017

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне! 5 лістапада найстарэйшая сьвятыня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў замежжы – Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага сьвяткуе 60-гадовы юбілей. Больш за паўстагодзьдзя таму ў беларускай царкве ў нью-ёрскім Брукліне

Аб'явы

25 жніўня – Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі

August 20, 2017

Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. 26 год таму Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, чым юрыдычна замацаваў незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Запрашаем вас

Навіны

Абмеркаванне “Народнай праграмы “Вольная Беларусь”

June 19, 2017

18 чэрвеня ў грамадскай зале сабору БАПЦ прайшло абмеркаванне “Народнай праграмы “Вольная Беларусь”. Напісаная ў выглядзе праекта канстытуцыі, праграма, па словах Зянона Пазьняка, можа быць выкарыстаная любой нацыянальнай сілай, якая дбае пра будучыню Беларусі. Зянон

Аб'явы

Сустрэча з Зянонам Пазьняком

June 13, 2017

Увага! 18 чэрвеня 2017 года, у нядзелю, у грамадзкай залі Беларускага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку Бруклінскі аддзел БАЗА арганізоўвае сустрэчу з Зянонам Пазьняком. У праграме: 1. Прэзэнтацыя і абмеркаваньне “Народнай Праграмы “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

1 2 3 4 5 12